КАРНЕЙ
Бліжэйшыя паказы спектакля
Беларуская зямля і яе народ на працягу ўсяго існавання падвяргаліся складаным выпрабаванням. Вялікая Айчынная вайна – адна з найтрагічных старонак нашай гісторыі. Тое, што нельга забыць, бо ў жыцці ўсё ўзаемазвязана: паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, паміж усім жывым на зямлі існуе непарыўная нябачная сувязь.
“Карней” – гэта спектакль, у якім галоўным прадметам даследавання становіцца Дом. Дом як сімвал, як пачуццё, як сувязь з роднай зямлёй, як злучальнае звяно пакаленняў, досведаў, часоў і выпрабаванняў.
Галоўны герой Карней – мясцовы пацукалоў, неадназначны, дзівакаваты чалавек, якога любяць усе дзеці і, як потым выяўляецца, усе мышы. Ён марыць аб Доме, шукае яго – сваё месца. Аднак, калі знаходзіць, здараецца страшнае… Вайна, перад тварам якой чалавек, як і ўсё жывое, – вельмі хісткая, крохкая істота, дробязь, пясчынка. Як, сутыкнуўшыся з такой дадзенасцю, такой рэчаіснасцю, засцерагчы, адстаяць, абараніць сімвал сувязі з роднай зямлёй, родам – свой Дом?..
У аснове спектакля – апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Карней – мышыная смерць”, а таксама ўрыўкі з празаічных твораў пісьменніка, яго вершаў і эсэ.
Аўтары інсцэніроўкі — Мікалай Музычэнка, Алена Зміцер
Рэжысёр — Алена Зміцер
Мастак-пастаноўшчык — Марына Алекна
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Прэм’ера: 13 ліпеня 2023 года
Працягласць: 2 г. 30 хв. без антракту
Перад спектаклем у фае тэатра гучыць аўдыёпраект “Насіць сэрца дома з сабой”.
Аўтар: Yauheniya
УВАГА! У спектаклі выкарыстоўваецца дым-машына.
Калі ласка, улічвайце гэтую інфармацыю пры планаванні наведвання спектакля.
XXVIII Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), верасень 2024г.
Спектакль адзначаны дыпломам “За ўвасабленне нацыянальнай тэмы” на XXVIII Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), верасень 2024г.
РОЛІ ВЫКОНВАЮЦЬ
Людміла СІДАРКЕВІЧ
заслужаная артыстка РБ
Цётачка Мыш, Баба Галя
Алесь
НІКАНЕНКА
Пацук
Сяргей
ШЫМКО
Мыш, Дзядзька Міша
Ігар
СІДОРЧЫК
Мыш, Дзядзька Міша
Юлія
ЛАЗОЎСКАЯ
Мышка, Цётка Дуня, Крумкач
Уладзіслаў
ВІЛЕНЧЫЦ
Гюнтэр
Арсеній
ЛУЦКІ
Ральф
Максім
ПАНІМАТЧАНКА
Мікола
Максім
КАРАСЦЯЛЁЎ
Мікола
ФОТАГАЛЕРЭЯ
смі аб спектаклі
- Прэм’ера ў РТБД – “Карней” паводле твораў Уладзіміра Караткевіча, радыё «Культура», 5 ліпеня 2023г.
- Республиканский театр белорусской драматургии открывает новый сезон спектаклем “Карней”, БелТА, 22.08.2023г.
- Республиканский театр белорусской драматургии открывает новый сезон. Чем удивят зрителей, «Минск-новости», 22.08.2023г.
- Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі адкрывае новы сезон спектаклем «Карней», «Звязда», 22.08.2023г.
- «Сезон Сокровищ» в Республиканском театре белорусской драматургии начался со спектакля «Карней», ОНТ, 24.08.2023г.
- От “Дон Кихота” до “Карнея”: каких премьер ждать в новом театральном сезоне, Tochka.by, 28.08.2023г.
ПРОМАРОЛІК
ВОДГУКІ
Очень понравился, первая часть показалась немного затянутой, но вторая просто прорвала, слезы текли ручьем и финальная речь Короткевича добила окончательно. Всплеск эмоций. Благодарю
Очень понравился спектакль. Атмосфера передана невероятно. Актеры сыграли отлично. Хочется прийти ещё, чтобы насладиться. Приду!
ПАКІНУЦЬ ВОДГУК
Усе водгукі на нашым сайце праходзяць мадэрацыю, таму з’яўляюцца на сайце не адразу, а праз нейкі час