
ЗАБАЛОЦЦЕ
Бліжэйшыя паказы спектакля
Жывы гук
Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі,
К свайму сталу, к нашаму прыпечку.
Хлеба-солі засылайце,
Каб было чым душы памінаць,
Год ад году,
Век ад веку.
РТБД працягвае асэнсоўваць вопыт мінулага, збіраць і захоўваць яго ў трылогіі “Песень у адной дзеі”.
Аснова спектакля “Забалоцце” – завяршальнай часткі трылогіі – рэальная гісторыя аб васьмі братах, якія не вярнуліся з фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асабістая перапрацоўка аўтарамі страт, болю і страхаў іх продкаў з дапамогай беларускага фальклору, іх жаданне лепш зразумець гісторыю свайго роду.
“Забалоцце” – назва рэальна існуючай вёскі, а таксама частка міфаў і паданняў, што зашыфравана ў нашым культурным кодзе.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Яўген Карняг
Мастак – Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Прэм’ера: 16 снежня 2023
Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту
РОЛІ ВЫКОНВАЮЦЬ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
смі аб спектаклі
- Премьера спектакля “Забалоцце” состоится в РТБД 16 и 17 декабря, БелТА, 10.12.2023г.
- В Республиканском театре белорусской драматургии прошел предпремьерный показ «Забалоцця», АНТ, 15.12.2023г.
- На спектаклі гэтага беларуса квіткі раскупаюць за некалькі месяцаў да паказу. Паглядзелі новую пастаноўку Яўгена Карняга, Ліза Копша, onliner.by, 22.12.2023г.
- Республиканском театре белорусской драматургии состоялась премьера спектакля «Забалоцце», «Мир», 06.02.2024г.
- Беларускае візіянерства, Анастасія Васілевіч, “Мастацтва” (ст.30), 02.2024г.
ПРОМАРОЛІК
ВОДГУКІ
...Напэўна, самы жыццесцвярджальны спектакль пра СМЕРЦЬ мела шчасце сёння бачыць. Апошняя песня ў адной дзеі "ЗАБАЛОЦЦЕ" з трылогіі Яўгена Карняга, Каці Аверкавай і Таццяны Нерсісян заняла свой пачэсны пасад ля "Шлюбу з ветрам" і "Пачупкамі" ў рэпертуары любімага РТБД. Як і папярэднія спектаклі, песня складаецца з шыкоўна апрацаванага фальклорнага матэрыялу (17 песень) і гучыць бесперапынна на працягу ўсяго дзеяння. Чым здзіўляла і ўражвала выбітная каманда? Першае, асноўнай і галоўнае - смерць паказана на сцэне асобнымі сцэнамі-эмоцыямі, праявамі больш ўнутраных, чым знешніх падзей. На прыкладзе сюжэту пра васьмярых братоў, што не вярнуліся з вайны. Ніякіх рэальных гісторый іх гібелі - толькі фізічнае ўвасабленне страт і болю, спустошанасці і адчаю. Аўтары паказалі - як, а не што...
Событие моих выходных – премьера новой постановки Евгения Корняга «Забалоцце» в РТБД. Потрясающе яркие образы, вокал, музыка, невероятная игра актеров – все вместе пробирает не просто до мурашек и слез – до костного мозга, до самой души. Искренне рекомендую этот и еще два спектакля из трилогии («Шлюб з ветрам» и «Пачупки»), такого уровня смысла, музыки и эстетики нет нигде из белорусских театров.
Фенаменальная прэм’ера “Забалоцце” ў РТБД!! Гэта пра тое, калі ўвесь спектакль глядзіш з слязьмі на вачах ад захаплення. Дарэчы, гэта працяг “Пачупак”. І як па мне, дык больш кранальны і жывы, і такі ж вобразна моцны.
Забалоцце. Прэм’ера. Такога я яшчэ не бачыў. Узровень майго захаплення быў амаль вышэй нябёсаў. Вялікі дзякуй, РТБД.
“Забалоцце” – это последняя часть трилогии, которая раскрывает тему смерти, утрат и боли… сильно, невероятно образно, впечатляюще и эффектно. Картинка в сочетании с музыкой вводит в состояние транса, от которого отходишь только выйдя на свежий воздух. Спасибо за эмоции и много мыслей в голове, РТБД.
«Забалоцце» – это заключительная часть трилогии «Песен в одном действии», целью которых является сбор, переосмысление и сохранение традиционных белорусских песен. Песен, умирающих вместе с деревнями, где они звучали. Заключительная часть, как логически и ожидается, посвящена теме смерти, в данном случае смертям молодых парней, ушедших на войну и не вернувшихся, смертям их жен и матерей, оставшихся наедине с голодом. Режиссер Евгений Корняг использует сложный образный ряд для иллюстрации песен. Порой они проникают внутрь души, порой так и остаются не разгаданными. Но и те и те заставляют думать, осмыслять, а иногда и просто чувствовать, без попыток объяснить очередную метафору режиссера. Спасибо актерам за их голоса и эмоции. Спасибо всей постановочной команде за красоту и наполненность. Спасибо, РТБД.
Ці гэта я ўжо падрыхтаваная “Шлюбам з ветрам” ды “Пачупкамі”, або смерць – гэта настолькі зразумелая з’ява – не ведаю. Але з усёй трылогіі менавіта з “Забалоццем” у мяне ўзнікла найменш пытанняў адносна вобразаў і метафарычных сэнсаў. Вельмі хочацца, каб вы наведалі РТБД, паглядзелі апошнюю частку трылогіі “Песень у адной дзеі” і паклікалі мяне на яе абмеркаванне. Дарэчы, спевы ў гэтай пастанове маюць такі ўплыў, што напрыканцы падалося, баццам бы я была ў трансе і на апошняй песні мяне адпусціла.
Спектакль, после которого не хочется говорить и скорее делиться впечатлениями. Который хочется переварить, после которого хочется думать. Спасибо, Евгений Корняг, за пространство для мыслей, за возможность заглянуть внутрь себя и попытать увидеть больше, чем видел раньше. За то, что после просмотра таких спектаклей замечаешь, как немножко внутренне вырос. Спасибо, РТБД. Каждому из актеров – спасибо.
Особенный вечер в РТБД, наполненный эмоциями… так тонко, что дух захватывает. Так чутко, что восхищаешься креативностью авторов, так феерично-метафорично, что еще многое уносишь с собой. Поразительное сочетание вечных ценностей, белорусской аутентичности и креативности режиссера.
ПАКІНУЦЬ ВОДГУК
Усе водгукі на нашым сайце праходзяць мадэрацыю, таму з’яўляюцца на сайце не адразу, а праз нейкі час.