
Увага! Змены ў часе працы касы!
UPD!
Паважаныя гледачы! Увага!
У сувязі з хваробай касіра з 26 па 29 снежня 2023 года каса тэатра будзе працаваць з 12:00 па 19:30. Прыносім свае выбачэнні!
UPD!
Паважаныя гледачы! Увага!
У сувязі з хваробай касіра з 26 па 29 снежня 2023 года каса тэатра будзе працаваць з 12:00 па 19:30. Прыносім свае выбачэнні!
16 снежня відэасэрвіс VOKA пакажа ў прамым эфіры прэм’ерны спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Забалоцце”. Трансляцыя пачнецца ў 19:00 па мінскім часе і будзе бясплатна даступна для гледачоў у любым пункце свету.
Сябры!
Новы месяц – новы відэарэпертуар РТБД па вашых заяўках. Вы шмат пісалі нам пра гэтыя спектаклі, а мы з задавальненнем пакажам іх вам у відэафармаце!
З 1 снежня па 15 студзеня вы зможаце паглядзець спектаклі “Вецер шуміць у таполях” і “Профіт”.
Кожны месяц РТБД аднаўляе свой відэарэпертуар, каб даць вам магчымасць глядзець спектаклі тэатра ў зручнай вам форме. Мы верым, што #сапраўдныяэмоцыі можна атрымаць як ў нашай залі, так і дома за праглядам любімых твораў.
У лістападзе глядзім разам спектаклі “Калека з вострава Інішман” і “Бетон”!
Паважаныя гледачы!
У сувязі з хваробай артыста ў рэпертуары тэатра адбыліся змены ў спектаклях 13-14 кастрычніка.
10 кастрычніка 2023 года ў рамках XXXIII Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Балтыйскі дом” у Санкт-Пецярбургу Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць “песню ў адной дзеі” – спектакль “Пачупкі”. Паказ пройдзе на вялікай сцэне Тэатра-фестывалю “Балтыйскі дом”.
Сябры! РТБД зноў адкрывае доступ да сваёй відэаскарбонкі! І прапануе вам любімыя спектаклі ў відэафармаце.
У кастрычніку вы можаце паглядзець спектаклі “Мудрамер” (таксама даступна версія з кітайскімі субтытрамі) і “Дзённік паэта”.
Шаноўныя гледачы! З 1 кастрычніка тэатр пераходзіць на зімовы расклад працы.